top of page

III


А вяселле шумела i без жаніха. I без нявесты. Ірына таксама знікла.

Рэй вялі Пыльчанкі, стары i малады, як бы стараліся кампенсаваць адсутнасць сына i брата. Уладзімір Паўлавіч паказваў сваё мастацтва за сталом: перахапіў у сваіх намеснікаў ролю тамады i выконваў яе адменна — з жартаўлівымі беларускімі вясельнымі i грузінскімі — на любы выпадак — тостамі. Барыс верхаводзіў сярод моладзі, на танцах.

Трывога ў сувязі з нечаканым ад’ездам маладога трымалася толькі ў маці i жонкі. Мілс іншым, Вольгі Андрэеўны таксама не было за сталом. Яны пайшлі з Ірынай ажно да Прыпяці. Гулялі там, знешне спакойныя, амаль вясёлыя. Пра Глеба не гаварылі, але адчувалі, разумелі, што кожная з ix думае пра яго. I гэта ix збліжала.

Марыя Пятроўна пайшла па нейкай патрэбе ў сваю хату. Тут жа вярнулася. Сказала свату:

— Звоніць Мятліцкі. Пачула з двара: тэлефон ажно захліпаецца… Вельмі просіць вас, Уладзімір Паўлавіч.

— Што яму трэба? I тут знайшоў. Во званар. Без нянькі авёс пасеяць не можа, — асудзіў Пустаход, маючы на ўвазе свайго калегу.

А Пыльчанка адразу ўдакладніў:

— Які Мятліцкі? — у раёне было некалькі Мятліцкіх.

— Той, што школамі камандуе.

Невядома па якой логіцы Уладзімір Паўлавіч звязаў званок загадчыка райана з пажарам на станций, з ад’ездам Глеба i яго сяброў, i ў разгарачаную галаву ўдарыла халодная хваля трывогі, уміг выветрыла хмель. Пустаход i госці, якія чулі размову, здзівіліся, як паспешліва старшыня райвыканкома пайшоў дахаты на выклік падначаленага.

Уладзімір Паўлавіч узяў трубку. Але той, што званіў, не дачакаўся i паклаў яе, але не на рычаг — на стол, чуваць галасы, пера валена жаночыя, звычайныя, бадай нават вясёлыя.

Прыйшлося доўга алёкаць. Урэшце трубку ўзялі нейкая гумарыстка, спытала:

— Хто там хукае?

— Дзе Мятліцкі? Пыльчанка.

— Ой, прабачце, Павел Пятровіч! Вас. Сам…

— Уладзімір Паўлавіч, прабачце, што патурбавалі. Разумеем…

— Што ў цябе гарыць?

— Ды нічога не гарыць. Але тут, можна сказаць, анекдатычны выпадак… — як бы разгублена i няўпэўнена цягнуў загадчык райана.

Пыльчанка ўзлаваўся: глупства нейкае паведаміць.

— Ты што, таксама на вяселлі?

— Ды не. Я са школы. З другой. Мне дырэктар далажыў. Пазваніла начальніца гэтага нашага пункта, што на Прыпяці, гідраметэа… што замярае ваду i паветра. Вы знаеце гэтую злую дзеўку. Помніце, як яна на камсамольскай канферэнцыі ўсіх разносіла за экалогію… На райком замахнулася. Ёй бы замуж. Без мужа жыве…

— Карацей можаш?

— Прыбор там у яе нейкі зашкаліла. У галаве ў яе зашкаліла, па-мойму… Дык яна звоніць у школы i загадвае… Не, праўда. Целеш так i кажа: загадала. Дзяцей на вуліцу не выпускаюць. У такі дзень! Як вам падабаецца? У нас ваенна-спартыўная гульня старшакласнікаў назначана… На Прыпяць выязджаем… Таму я i ў школе.

— Дык што ты хочаш ад мяне?

— Я? — Мятліцкі сумеўся. — Ды параіцца… Можа, вы што знаеце.

— Нічога я не знаю.

— Ну вось, я кажу… А Целеш тут панікуе. Хоча вучэнне адмяніць. Адмяняць?

— Хто кіруе школам!? Ты? Ці я?

— Дык выключны ж выпадак, Уладзімір Паўлавіч! Дзеўка гэтая… Рамейка ажно слінай прыскала, кяжэ. Целеш. Такія страхі наганяла.

— Пазвані Пятру Міхайлавічу.

— Няма яш.

— У Гомель пазвані.

— Субота. Хто адзавецца?

— То вырашай сам. Хоць адзін раз.

— Слухаюся.

— Будзь здароў.

Пыльчанка паклаў трубку. Адчуў раздражнёнасць. Супраць каго — не разумеў. Не супраць жа Мятліцкага? А урэшце, можа, i супраць яго: кроку ступіць самастойна не могуць. Не злуй, Уладзімір Паўлавіч, на сябе — так прывучылі людзей. Пастаяў пасярод хаты, незнаёмай, хоць быў у ёй дзесяткі разоў — залішне прасторна. Не адразу сцяміў, што прастор гэты ад таго, што няма стала, лавак, крэслаў: учора хата была цесная — ад сталоў, ад гасцей.

Неяк сама па сабе быццам запісаная на плёнку, «пракруцілася» размова з загадчыкам райана.

«Як ён сказаў… яна сказала? Зашкаліла? Прыбор? Які прыбор? Дазіметр? У яе ёсць дазіметр? А на станцыі пажар, — ад стыкоўкі гэтых двух розных паведамленняў кінула ў жар. — Чорт вазьмі! Што гэта я раблю! Стары дурань!»

Кінуўся да телефона. Нумара школы не помніў. Набраў райвыканком.

Дзяжурны не адразу абазваўся.

— Капцюг? Ты што, спаў?

— Ды не, Уладзімір Паўлавіч. На балкон выйшаў. Дзянёк — душа радуецца.

— Якія навіны?

— Ніякіх.

— Ніхто не званіў?

— Званіла жанчына. Не назвалася. Пыталася, дзе вас знайсці. Я не сказаў…

— Месца знаходжання камандуючага невядома, так? Не гуляй у ваенныя гульні, Капцюг!

— Зразумеў.

— Тэлефон другой школы.

Інструктар доўга шукаў нумар гарадской школы. Пыльчанка ледзь стрымаўся, каб не вылаяць работника, дзеці якога ходзяць у гэтую школу.

Раздражнёнасць яго пульсавала: уздым — спад. Нарэшце дазваніўся ў школу.

— Мятліцкі?

— Целеш.

— На АЭС пажар.

— Дзе?

— На атамнай.

— Матка мая родная! А хто гэта гаворыць?

— Пыльчанка.

— Прабачце, Уладзімір Паўлавіч, не пазнаў. Мятліцкі паехаў у першую школу.

— Пазваніць яму. Дзяцей у поле не вывозіць!

— Я адразу быў супраць. Але маёр з ваенкамата цісне.

— Пашліце яго!..

— Ого, пашліце… А ён заўтра мяне на зборы…

— Целеш! Вам колькі гадоў?

— У тым i бяда, што мала. I я ўсяго лейтэнант. Чалавек пашкадаваў, што яму мала гадоў,— гэта расслабіла да ўсмешкі. Спад… Але тут жа пульсар выкінуў новы зарад раздражнёнасці.

— Дзяцей не вывозіць! Вас што — агітаваць трэба?

— Слухаюся, таварыш старшыня.

— Вось так!

Вяртаўся да Лізінай хаты амаль задаволены: выканаў свой абавязак. Найбольш напэўна супакоіла паведамленне дзяжурнага, што званкоў ніадкуль не было. Значыцца, у свеце ціха, калі не лічыць шуму ад нашай перабудовы. Можна спакойна гуляць вяселле.

Заліваліся баяны. Кружыўся вялікі карагод. Гасцей прыбывала: моладзь ішла на танцы без запрашэння. Шчодрыя Пустаходы ўсіх частавалі.

Віктар хадзіў на маторцы ў гумавых ботах i ў старых залапленых джынсах. Назад, трохі спалоханы, добра працверазелы, выціскаў з матора ўсе сілы. Сустрэчная хваля апрыскала яго, i вясёлы зух ператварыўся ў мокрую курыцу. Хаваючыся ад гасцей, прашмыгнуў у хату, каб пераапрануцца. Пачаў з таго, што ўзнагародзіў i падбадзёрыў сябе шклянкай гарэлкі, дастаў пляшку ca свайго тайніка — прыхаваў для апахмелля, бо ведаў, што ўсе банкетныя астаткі Ліза зачыніць на добры замок. Прыйдзецца ісці да цешчы, каб паправіць «дурную галаву», што рабіў ужо неаднойчы, толькі цешча магла выручыць, калі Пустахода не было; той «частаваў» «дарагога зяця» добрай праборкай, i Віктар баяўся яго.

Ніводнай душы не было ў хаце, усе за сталамі, на танцах. Але ўсюдыісная жонка i тут высачыла. Толькі наліў у другую шклянку, так, слёзы сірочыя, як у адчыненае акно ўсунуліся яе рыжыя кучары.

— Віця! Ну, i кот жа ты шкадлівы? Мала табе за сталом будзе?

— Бачыш, мокры ўвесь…

— Баўтануўся ў раку, ці што?

— Некаторыя баўтануліся. А я ляцеў на сваёй маторцы, ажно Прыпяць з берагоў выходзіла.

— Так спяшаўся да чаркі? Адвёз?

— Адвёз. Але, — ён таямніча прылажыў палец да вуснаў.— Ша… Там штосьці робіцца — не для нашага розуму. Падвёз я ix да канала. А там — міліцыя. Пайшлі яны. Я адплыць не паспеў, матор заглух. I тут бяжыць назад адзін з ix гэты белы… вясёлы, як яго? Васіль. Махае рукамі. «Стой! Стой!» Можа, падумаў, што я адплываю, матор завёўся. Кінуўся ў ваду. Уяўляеш? I сажонкамі да мяне. «Ты шчо?» — «Я табе раскажу шчо». Але нічога толкам не расказаў, у яго кроў з носа пайшла. Ну, гэта i ў мяне бывае, у душныя дні на камбайне дык часта. Адно сказаў: «Яны — героі. А я ў героі не хачу. Я ў героі не лезу». Высадзіўся на пустым беразе. Бутэльку папрасіў…

— А ты i туды захапіў? Во горачка мае! Праглыне цябе Прыпяць. Дзяцей асіраціш.

— Ты знаеш, спужаў ён мяне. Як чокнуты. Вочы сталі што процітуманныя фары. Во! Не, не жоўтыя, зялёныя нейкія.

— Дай твой стакан.

— Выльеш?

— Вылью.

— Чым дабру прападаць… — выплеснуў гарэлку ў рот.

— Нахіліся да мяне.

— Падстаў табе шчаку? А во! — паказаў жонцы дулю.

— Дурань. Калі ты сур’ёзным чалавекам станет? Мне з табой пагаварыць трэба. Чакай. Я ў хату зайду.

Увайшла. Адразу знайшла тайнік, канфіскавала недапітак.

— Гэта такая сур’ёзная гаворка?

— Слухай, дабраверны мой! Пра гэта… як зайчык драпануў — нікому ні слова. Дайшло да цябе? А то прыпішуць табе выдачу ваеннай тайны…

— А ты думает — тайна?

— А чаму ж там міліцыя?

— Праўда твая. Маўчу, як рыба.

— Не. Ідзі… гэтую ж мінуту, паку ль не развязло цябе… адзаві бацьку i свата i ўсё раскажы ім. Але Іры i свацці — не пікні. Не. Сядзі тут. Я сама пазаву ix.

Смяяўся баян. Жаночы голас весяліў наваколле гарэзлівай застольнай песняй:

        А хто п’е, таму налівайце,
       Хто не п’е, таму не давайце…

Смелы перад жонкай, хоць, здаралася, зарабляў ад яе i кухталёў i качалкі па спіне, Віктар баяўся цесця. Здалося яму, што Іван Іванавіч з самага пачатку з недаверам паставіўся да яго шчырага расказу, таму, збянтэлсаны, Віктар кляўся i бажыўся, што кажа святую праўду. Але — во загадка! — менавіта ад жадання расказаць так, каб яму паверылі, ён caчыняў, згушчаў фарбы. Бачыў дым над станцыяй, а з расказу вынікала, што ўсё там гарэла i трашчала, стаяла безліч пажарных машын i ўсё наваколле ачэплена міліцыяй. Таму, маўляў, i спалохаўся гэты «заяц белы» Васіль. А Глеб i Генадзь кінуліся ў самае пекла.

Віктара падбадзёрваў Пыльчанка: слухаў сур’ёзна, заклапочана, ажно лоб зморшчыўся. Але потым сыпануў мяшок пытанняў, на большасць з якіх відавочца адказаць не здолеў, каб сачыняць — не хапіла фантазіі, заліхвацкасць п’янага манюкі згасла: вельмі сур’ёзна дапытваўся старшыня райвыканкома, да драбніц дакопваўся, быццам даследаваў бяду ў сваім раёне.

Віктар правільна адчуў. Ва Уладзіміра Паўлавіча сапраўды з’явілася цяжкае прадчуванне катастрофы, страх за сына, за людзей там, у Прыпяці, i за гэтых, што весела танцуюць. Але самае цяжкае было адчуванне уласнай бездапаможнасці: а што ён можа зрабіць? Ёсць у яго права падаць хоць які сігнал трывогі? Ён здзівіў Віктара, калі загадаў гэтак жа, як i Ліза:

— Пакуль што нікому не расказвай. Сваім таксама. Ірыне… Ты знаеш жанчын…

— Ого! Яшчэ як знаю!

— Дзе ён вытрымае! У яго пад чаркай не язык, мянташка, — пакрыўдзіў цесць.

— Вы, бацька, дарэмна гэта. Вы мяне не цэніце. Я, можа, не такія сакрэты знаю!

— У тым i няшчасце, што многа знаеш! А галоснасць у цябе, што ў галасістага пеўня. Да людзей не хадзі! Пагуляў, папрацаваў i — сушы вёслы!

— Ёсць сушыць вёслы!

— Вось так.

Гаспадары выйшлі на двор.

— Што ты думаеш, Іван Іванавіч?

— А што мы з табой прыдумаем? Чыя бяда — той няхай i думае.

— Баюся, каб гэта не стала агульнай бядой, — i расказаў свату пра званок загадчыка райана. — Звяжы ў адзін вузел…

— Не хачу я вязаць, Уладзімір Паўлавіч. Хапае ў мяне сваіх вузлоў. Сяджу за сталом, a думкі на полі: як да Першага мая бульбу пасадзіць. I кукурузу трэба сеяць. Зямля перасыхае. А людзей не хапае. Адсмактала гэтая чортава станцыя ў мяне людзей. Механізатары ўплываюць. Гэтага завадзягу зяця свайго чуць утрымаў. А то ўжо быў i Лізу пераканаў, чарцяка. Прыйшлося мне паказаць бацькоўскую ўладу. Не думай. Хадзем апошні круг правядзём. У цябе гэта здорава выходзіць…

— Не. Паеду. Нікога з начальства не засталося. Ёсць хоць адзін цвярозы шафёр?

— Ёсць. Але разваліш ты мне вяселле.

— А я табе скажу, што пара i закругляцца. А то Сінякоў наставіць нам сінякоў. Яшчэ Барыс учора адмачыў… А потым гэтая з гідраметэапункта. Яна не дурная дзеўка. Дарэмна званіць не стала б. Можа, i праўда не трэба людзям пад адкрытым небам? Ды яшчэ пыл паднімаць гапаком.

— Трактары i сеялкі ў полі. Там пыл, а не на танцах.

— Мужыцкая ў цябе логіка.

— A хіба паганая?

— Ды не. Самая здаровая.

Вольга Андрэеўна здзівілася, што муж вырашыў так нечакана паспешліва паехаць. Свацця i Ліза да слёз расстроіліся: мала, што малады, дык I бацькі яго ламаюць вяселле. Угаворвалі. Але Уладзімір Паўлавіч непахісна стаяў на сваім: ехаць! Жонка ведала яго ўпартасць i зрабіла нечаканы ход:

— Трэба забраць Барыса. Без Барыса я не паеду.

— Так, летуна трэба забраць ад дзяўчат, а то доўга будзеш разбіраць яго віралсы.

Аднак Барыса нялёгка было знайсці. Знайшлі на Прыпяці. Ці то ён катаў на чаўне дзяўчат, ці, хутчэй дзяўчаты яго — выраслі на рацэ — русалкі.

На выклік бацькі з’явіўся, але заўпарціўся:

— Не паеду. Што вы няньчыце мяне, як малога? Я баявы афіцэр!

— Залішне баявы.

Бацька пачаў злаваць. Маці слёзна прасіла:

— Сынок, дай мне адну ноч паспаць, я з ног валюся.

I тут выручыла «галубка міру» — Тамара. Пачула ix размову, на міг адлучылася i вярнулася з нечаканым рашэннем:

— Мы з Ірынай паедзем да вас.

Засмуцілі ўласную маці, але вельмі ўзрадавалі Вольгу Андрэеўну: нявестка едзе ў ix дом, назаўсёды. Як гэта хораша i разумна з яе боку: у той час, кал! муж паехаў на станцыю, на пажар, дзе, можа, i небяспечна, яна едзе ў яго дом.

Седзячы паміж нявесткай i яе сястрой, адчувала цеплыню ix маладых, гарачых цел, цешыла сябе думкай, што, вельмі можа быць, набыла адразу дзвюх дачок, i радавалася. I было ёй спакойна i хораша. Следам за ix «Волгай» ішоў «жыгуль», у ім ехалі муж i сын.

Нізкае, не такое ўжо спякотнае сонца ласкава грэла праз адчыненыя шыбы. Пахла сасной — голькі што праехалі бор — i азонам. Азон адкуль у такую сухмень? Ад свежай раллі, што цягнулася паўз дарогу? Ca знікненнем трывогі за Барыса (за Глеба асабліва не трывожылася) з’явілася прыемная ўзбуджанасць, як ад добрага віна, расло адчуванне спакоюi шчасця. Гэткая ж узбуджаная была i Тамара, бясконца гаварыла i смяялася. A Ірына маўчала, засяроджаная, сур’ёзная.

«Я разумею цябе, дачка мая, усё перажыла сама. Але ты не хвалюйся. Глеб разумны хлопец. Глеб не палезе куды не трэба. Гэта не Барыс».

I было ў маці неадольнае жаданне пацалаваць нявестку, пацалаваць сястру яе, дай бог, яшчэ адну будучую нявестку. «Слаўныя вы мае». Але ўсё жыццё яна саромелася сентыментальнасці, сыноў, кал i падраслі, рэдка цалавала. Адным выяўляла сваю радасць — смяялася з Тамарыных жартаў.

А ва Уладзіміра Паўлавіча адбываўся адваротны працзс: на пад’ездзе да цэнтра канчаткова выпарылася хмельная ўзбуджанасць, а прадчуванне катастрофы расло. Пасадзіў Барыса з сабой, хоць той рваўся да Тамары, — каб пагаварыць з ім, бо разумеў, што іншага часу не будзе. Меў намер па-бацькоўску патрабаваць, каб Барыс папрасіў у Плечкі прабачэння, а то, чаго добрага, фанабэрысты камсамолец яшчэ даложыць у часць. Але ўсё гэта здалося мізэрным, не вартьш таге, каб траціць на нейкага Плечку энергію. Увогуле, усё паблякла, адступіла, усе справы, клопаты, нават Глебава жаніцьба; так, мабыць, было ў людзей у першы дзень вайны. Нешта казаў Барыс, штось вясёлае, але сынавы словы прасочваліся праз яго, як вада праз пясок, не затрымліваючыся, пакідаючы халодную вільгаць. Адказваў сыну банальнасцямі, што ляжалі на паверхні, бо глыбіні розуму i душы былі запоўнены іншым.

Выйшаў з машыны каля райвыканкома. У кабінеце сеў за вялікі рабочы стол, які заўсёды настройваў на актыўныя дзеянні. Званіць? Каму? Сядзеў у стане — як пасля цяжкага пахмелля; здараліся такія рабочыя дні пасля нядзельнага палявання.

Заходзіла сонца. Кабінет напаўняўся злавеснай чырванню, якая гусцела, цямнела, здавалася, восьвось чырвань стане чарнатой, згасне святло i наступить… Што наступіць? Працягнуў руку, націснуў на выключальнік настольнай лямпы. Загарэлася святло. Мала. Падняўся, уключыў люстру. Нічога не насту піць! Няхай будзе святло! I ёсць святло. З ім вярнулася жаданне дзейнічаць. Пазваніў у Гомель, на кватэру намесніка старшыні аблвыканкома, з якім некалі працаваў, але сяброўства з якім парушыла субардынацыя. Той здзівіўся:

— Даўно ты мне не званіў на кватэру. Што здарылася?

— Я ў цябе хацеў узнаць навіны.

— A якія навіны? Гарым.

— Як гарым? Дзе?

— Зямля перасыхае, Лугі не залівала. Без кармоў будзем… У цябе тарфянікі не перасушыла? Бульбу садзіш?

Гаварылі мінут дзесяць. Карцела сказаць пра пажар на АЭС. Не сказаў. Ведаў характар кіраўніка: да лямпачкі яму пажар у другой рэспубліцы.

На нейкі момант супакоіла, што ў вобласці ціха. Але пачаў правяраць сваіх — пазваніў двум старшыням калгасаў, аднаму — сельсавета ў Прыпяцкай зоне. I гэтак жа: што новага? Як сяўба? Надоі не знізіліся? Ca страхам чакаў, што хтось скажа: «Якія надоі! Тут такое…»

Ніхто не сказаў. Адзін Лашук здзівіўся:

— Уладзімір Паўлавіч! У вас жа вяселле, а вы пра кароў. Неўгамонны вы чалавек! Віншую вас. Гэта той ажаніўся, што з нашай прыстані ездзіць на работу?

— Сёння «Ракеты» ішлі?

— He быў на рацэ. У трэцяе аддзяленне ездзіў. А чаму ім не ісці?

Можна было б зусім супакоіцца: з аднаго ўрочышча гэтага калгаса відзён новы ўкраінскі горад, карпусы станцыі, з вёскі гэтай у Прыпяці робяць людзі.

Не, не супакоіўся. Пазваніў начальніку штаба грамадзянскай абароны падпалкоўніку Пятрушкіну.

— Сяргей Дзям’янавіч! Чым заняты?

— «Время» гляджу.

— Давай зараз жа ў выканком.

— А што? Трывога?

— Трывога.

— Абласная? Рэспубліканская?

— Саюзная.

— Што вы кажаце? Вучэбная? Баявая? Што ж мой тэлефон маўчыць? Лячу! Маша! Форму! — сурова закамандаваў ваяка, хоць шлас яго раптам асіп.

Прыляцеў праз сем мінут; Пыльчанка засёк на насценным гадзінніку. Задыхаўся вельмі. Пабялеў.

— А што ж у нас так ціха?

— Не даляцелі ракеты.

— Не жартуйце, Уладзімір Паўлавіч. Вы ж ска, залі: трывога. Самі хочаце абвясціць? Вось так — адразу? Якую мэту ставіце? — падпалкоўнік выцер хусцінкай лысую галаву, кінуў на стол фуражку, сеў, яўна абураны такой гульнёй. Выходзіць, старшыня правярае аднаго яго. Чаму? У абласным цэнтры яго хваляць. Навошта ж такая несур’ёзная праверка? Выпіў на вяселлі i забаўляецца кіраўнік. Падпалкоўнік меў гарачы характар. Але выказацца ён не паспеў.

— Дазіметры ў цябе ёсць?

— Радыяцыйныя? Ёсць. ДП-5. Два. Але старыя, пяцьдзесят восьмага года.

— Якога? I калі ты ўключаў ix? — i раптам гнеўна загрымеў: — Гаўно мы, а не грамадзянская абарона!

— Вы — начальнік яе.

— I я такое ж дзярмо, як ты, як усе…

— Не разумею, што здарылася…

— Зразумееш. У панядзелак паедзеш у Гомель, у Мінск, хоць у Маскву. I без дазіметраў не вяртайся.

— Вы думаеце, так гэта проста: паехаў i ўзяў?

— Бардак! Дапрацаваліся! Дакамандаваліся! — i пачаў крыць мацюкамі невядома каго, ашаломлены Пятрушкін падняўся, надзеў фуражку, стаў ва фрунт. Было жаданне сказаць такія ж гарачыя словы аб яго метадах кіраўніцтва абаронай: заўсёды адмахваўся — рабі, як інструкцыі патрабуюць. Але грубая бязадрасная лаянка старшыні стрымала: ці мала што ў чалавека магло здарыцца — на вяселлі!

— Мне можна ісці?

Пыльчанка асекся i нейкі момант глядзеў на памочніка няўцямна.

Сорамна зрабілася за зрыў.

— Ідзіце!

Падпалкоўнік казырнуў… здзекліва.

bottom of page