top of page

V


На нядзелю прызначылі міжраённае футбольнае спаборніцтва. Адкрыццё сезону. Прыедуць каманды i госці з двух раёнаў, аднаго суседняга, другога дальняга — з палескай глыбінкі.

Уладзімір Паўлавіч успомніў учора i пра спартыўнае свята. I лішнюю гадзіну сядзеў у кабінеце над тэлефонамі. Цягнулася рука да апарата, каб даць адбой. Як даць? Пазваніць калегам, каб не прыязджалі? I што сказаць? Сам жа нічога не ведае. Ніхто не ведае. Паспрабуй праяві ініцыятыву. Глупства — футбол. Але ж усе зацятыя балельшчыкі. Суседзі… Яны будуць высмейваць да пенсіі. А Пятро, таксама балельшчык, пасля такога канфузу i самаўпраўства можа паскорыць яго пераход на «ганаровую пасаду» кіраўніка таварыства цвярозасці. Знарок суне ў такую ці яшчэ горшую бяздзейную i бяспраўную арганізацыю. «Бацьку раёна», так даўно ахрысцілі яго маладыя паплечнікі. Але ж бацька i дзейнічаць павінен, як бацька. А ён… многа ўчора думаў, нямала куды пазваніў. Але з якой мэтай? Прасвятліць. I нічога не прасвятліў. Інтуітыўна адчуваючы небяспеку, памыкаўся нешта зрабіць i… нічога не зрабіў. Не ўзгадніўшы — не лезь з ініцыятывай. Закон.

Пагасла ўся радасць ад вяселля. I была бяссонная ноч.

Пятру званіў у дванаццаць ночы — не вярнуўся. Напэўна, пазваніў бы на досвітку, але ў пакоі, дзе стаяў тэлефон, спал i госці — сястра, пляменніца. У Глебавым пакоі, на ложку, які спецыяльна купілі маладым — вясельны падарунак, спалі нявестка i яе сястра. Вольга Андрэеўна, паслаўшы ім, вельмі расхвалявалася: маладая на другую ноч засталася без мужа. Прыняўшы ўдзень спакойна ад’езд сына на станцыю, ухваліўшы — сам зрабіў бы не інакш, — уначы заразіўся жончынай трывогай, начныя страхі непараўнальныя з дзённымі, яны распалілі мозг да кіпення. Сітуацыя ўскладнялася тым, што i Вольга не спала, i кожны з ix прытвараўся, што спіць, каб не патрывожыць другога.

Сярод ночы пасварыліся.

— Ты заснеш ці не?

— А ты заснеш?

— Да ну цябе!

Згроб па душку, пайшоў на веранду. Накрыўся кажухом, у якім ездзіў на паляванне.

Не дачакаўся, калі прачнуцца жанчыны. Непаголены, ледзьве прамыўшы вочы, пайшоў у выканком. На плошчы сустрэў Сінякова, той накіроўваўся ў райком. У такую рань? У нядзелю? Значыць, паднялі яго, далі сігнал бедства. Бедства ў такую цудоўную раніцу, калі празрыстае неба i паветра ажно звініць ад начной свежасці. Азонам пахне. Страх з начной сілай ударыў у сэрца. I перад вачамі паўстаў Глеб — як у сне. Сон наяве! Насланнё. З пахмелля? Ад бяссонніцы?

Пятро пачакаў яго, але павітаўся вельмі непрыветліва. Глядзеў, як строгі настаўнік на вучня, што нашкодзіў.

— Ну, вызначыліся вы ca сваім вяселлем. Прагрымелі на ўвесь раён. Яшчэ мяне цягнулі…. Хапіла ў мяне розуму…

— Чым мы прагрымелі?

— Мала? У наш час! Дабіцца, каб пабіць сакратара райкома…

— Камсамола.

— Якая розніца — каго. У доме старшыні. У яго рука ў гіпсе. Жах! Што за норавы! Афіцэр, называв цца. Герой Афганістана!.. Чорт знав што такое! Ганьба на ўвесь раён.

— Гэта ён вам паскардзіўся? Плечка? Па сярод ночы?

— Адказныя людзі далажылі.

— Людзі? Аператыўныя людзі,— i тут жа ліхаманкава закруцілася «вылічальная машына»: «Хто? Няўжо хтось з маіх намеснікаў? Дар’я? Не можа быць! Кацярына? Вясёлая свацця. Іосіф?»

— I ў Пустахода. Выконвалі антыалкагольную пастанову! Даём прыклад! Лічыць ваш сват, што яму ўсё дазволена!

«Значыць, Іосіф. Ён адзін там быў. Правільна разлічыў, намеснічак. Дай старому пад зад, выбі з крэсла — глядзі — сам у яго сядзеш. Але гэты чаму так узвінчаны? Сам, мабыць, учора перапіў — плямы на твары. Ды i ўвогуле — пра што яны ў такі час?»

— Глупства гэта, Пятро Міхайлавіч! Знайшоў праблему!..

— Глупства? — Першы ажно крутануўся, звіўся, як вуж. — Ды калі Плечка напіша ў абком, мы з вамі будзем стаяць на тым коўрыку, пра які анекдоты сачыняем. У часць напіша — i развянчаюць вашага героя.

— Ды пайшоў ён, твой Плечка! — i паслаў яго далёка-далёка. — Гліста! А разам з ім i стукач, які так паспяшаўся данесці табе. A ў цябе што — больш праблем няма? Ты нічога не чуў?

— А што?

— Пра станцыю.

— Пра якую станцыю?

— Дык слухай.

У нервовым узбуджэнні Пыльчанка перайшоў на «ты» — сам не заўважыў. На першага гэта моцна па дзейнічала. Нагадала розніцу ва ўзросце, у вопыце работы. Але галоўнае — ашаламіла, што Пыльчанку не спалохалі яго пагрозы i праборкі i што гэта не гульня, што па ўсім відно, усе гэтыя вясельныя прыгоды, якія для яго, першага чалавека ў раёне, сталі «гваздзём дня» ледзьве не з досвітку, старшыню, віноўніка, мала турбуюць. I Пятру Міхайлавічу стала ніякавата: ці не прынізіў ён сябе, свой аўтарытэт непрадуманым наскокам?

Уважліва i сур’ёзна выслухаў расказ, як прыйшла звестка аб пажары, як пазваніў загадчык райана, што паведаміў Пустаходаў зяць, вярнуўшыся з Пры пяці. I пра яго, Пыльчанкавы, вячэрнія пошукі звестак.

— За паўсотню кіламетраў жывём — а як на іншай лланеце. Тэлефоннай сувязі з суседзямі не маем. Брацкія рэспублікі! Людзі праз акіян проста пера званьваюцца, з вулічнага аўтамата. Пра галоснасць галосім. Якая да чорта галоснасць!

— А што вы хочаце — званіць на ўвесь свет пра такі аб’ект?

— Які аб’ект? Пятро Міхайлавіч! Амерыканцы не знаюць нашы атамныя станцыі? A калі вось з гэтага чыстага неба сыплецца… чорт знае што там можа сыпацца! Як яны называюцца — радыенукліды? Пра фаны мы! Невукі! Я толькі ўчора ўвечары фізіку пачытаў… за дзесяты клас. Нарэшце дайшоў, што ж гэта за звяры — нукліды. На зборах па грамадзянскай абароне сядзеў — i мух лічыў ці пра надоі думаў…

— Каб што сыпалася — нам далі б сігнал.

— Ты ўпэўнены?

— Ёсць людзі, якія гэтым займаюцца.

— Усё ў нас ёсць! I людзі. I прыборы. Але людзі спяць, а прыборы — папсаваныя, трыццацігадовай даўнасці. Калі ўзарвалі першую бомбу, апраменілі людзей, жывёл — тады падумалі пра абарону. А ця пер — як перад Айчыннай. Былі танкі, была артылерыя, а немцы ішлі трыумфальным маршам…

— Што вы так узвінцілі сябе? Дзякуй богу, ніхто не наступав.

— Не наступав? Невуцтва наступав! Разгільдзяйства! Безадказнасць! Самазаспакоенасць!

— Ну i ну, сапраўды не вясельны ў вас настрой. А з Плечкам уладзьце. Будзе скандал.

— Які скандал цябе хвалюе? Ды пляваў я на гэты скандал!

— М-да… Не выветрылася ў вас…

— Што ў мяне не выветрылася? Хмель? Пятро Міхайлавіч! За каго ты мяне лічыш?

— Я вас лічыў харошым работа i кам.

Спыніліся перад ганкам райкома. Сакратар як бы даваў зразумець: усё, дайшлі, пагаварылі, хопіць, давай займацца кожны сваёй справай. Не, Пыльчанка не здаваўся.

— Пайшлі, пазвонім Аляксею! Не можа быць, каб ён нічога не знаў.

— Калі ён не звоніць, то i нам няма чаго барабаніць. Выхадны.

— Мы абавязаны інфармаваць.

— Пра што? Што ў су седа кабыла здохла?

Недарэчны жарт. Пыльчанку ён абурыў.

— Пятро!..

Першага спачатку збянтэжыла, здзівіла фамільярнасць старшыні. Цяпер пачала раздражняць, злаваць. Ен намагаўся вынайсці, як паставіць на сваё месца, падобна, сапраўды непрацверазелага «бацьку раёна». У чалавека яўна «пункцік» з’явіўся — боязь радыяцыі. Чытаў ён неяк, што ў Англіі, здаецца, урачы адкрылі i такое псіхічнае захворванне i нават назву яму прыдумалі адмысловую, якую i вымавіць цяжка. Можа, сказаць старому пра гэта — як бы жартам? Не зразумее ў такім стане. Пакрыўдзіцца. Далікатна нагадаў, каб вярнуць да субардынацыі, што ён не проста Пятро, а Пятро Міхайлавіч. У адказ пачуў рашучае:

— Трэба адмяніць свята!

— Яков?

— Футбол наш.

— Да вы што? Панікёр вы, Уладзімір Паўлавіч. Вось вы хто! Ды нам голавы здымуць за такую па ніку! А мне галава яшчэ патрэбна. Не знаю, як вам.

Выходзіць, i з «бацькам раёна» карысна пагаварыць вось так. Пыльчанка як звяў адразу. Вшавата— так, прынамсі, здалося Пятру Міхайлавічу — пераступіў з нагі на нагу, па-старэчы нязграбна павярнуўся i пайшоў пад каштанамі, што за адзін дзень зацянілі тратуар зялёнай кіпенню маладога лісця.

Партыйны кіраўнік, адказны за лес людзей, глядзеў на ссутуленую спіну (не бачыў яго раней такім ссутуленым) таварыша па рабоце i ўпершыню падумаў: «Пастарэў… Куды б гэта яго перамясціць? Пасля свята параюся з Аляксеем Раманавічам».

Іншае Пятра Міхайлавіча не клапаціла ў тую чароўную раніцу.

На стадыёне сабралася паўгорада людзей, ніколі тут столькі не збіралася, лічылі вялікім поспехам раённага спорту, калі была якая тысяча. А сёння малеча — уся, не толькі хлопцы, але i дзяўчаткі, уся рабочая моладзь, ды i бацькоў нямала, нават пенсіянеры некаторыя прыпляліся, пра якіх Пыльчанка падумаў нядобразычліва:

«А гэтыя атопкі чаго не бачылі? Як два дзесяткі лайдакоў ганяюць адзін мяч?»

Увогуле збор людзей на спартыўнае свята яго трывожыў: «Як на бяду». Раздражняла, што першы, іншыя раённыя кіраўнікі радуюцца гэтаму. Няхай іншыя не ведаюць, а Пятру ж ён сказаў, але нічога, выходзіць, да яго не дайшло. Раз маўчыць абласное начальства — значыць, усё добра. А ён таксама не меў што сказаць, ніводнага новага факта ў яго не было. Перад футболам званіў на гідраметэапункт. Адказала тая ж флегматычная жанчына, што i ўчора ўвечары, якая напэўна i ўмела толькі запісаць замеры ўзроўню вады ў Прыпяці.

— Радыяцыя? А гэты прыбор, па-мойму, сапса ваўся. Стрэлка як застыла на чырвонай рысцы, так i не варушыцца.

— Работнічкі! Дзе Рамейка? Перадалі вы ёй, каб мне пазваніла? Чаму не звоніць?

— А яна дадому паехала. На кватэры сказалі…

— Куды дадому?

— A ў свой Мядзель. Змянілася раней, чым трэба, узяла малога i пакаціла. Сказала: маці захварэла.

Уладзімір Паўлавіч здагадаўся: Рамейка ратуе дзіця. Можна яе асуджаць за гэта? Не, ён не асудзіў Не выбухнуў абурэннем супраць яе безадказнасці Якая безадказнасць? Па сувязі гідрамета яна, безумоўна, даныя перадала. I зрабіла больш, чым ёй належала па інструкцыі,— пазваніла ў школу. А вы вырашайце — фізікі, урачы, начальнікі! Логіка бездакорная. I ніхто не асудзіць маці малога дзіцяці!

«Маці больш адукаваную, чым мы, невукі высока пастаўленыя», — дакараў Уладзімір Паўлавіч сябе.

— Журнал дзяжурстваў у вас вядзецца?

— А як жа! Акуратненька.

— Што запісала Рамейка?

— Чакайце. Пагляджу… Во… Пятнаццаць нульнуль… Тэмпература. Вільготнасць. Вецер.

— Па радыяцыі…

— Па радыяцыі? Не разбяру. Нейкі зашкал. Што гэта такое? Зашкал ДП-5.

Пыльчанка абурыўся: што за кадры на гідраметэапастах! Але стрымаўся ад выказвання. Кадры розныя: была Рамейка-спецыяліст, ёсць гэтая, якая небудзь мясцовая былая настаўніца, бухгалтарка ці работнік сувязі, якая пры доме зарабляе свае шэсць дзесят рублёў пенсii.

Для Рамейкі зашкал прыбора — сігнал прыбора. Якое яшчэ пацвярджэнне ёй трэба, калі побач атамная! Перш-наперш спрацавала матчына пачуццё — пазваніла ў школу. А пасля хуценька змянілася, схапіла дзіця i паехала ў Мядзель.

Які маскімум на ДП-5? У якіх адзінках? Які нармальны ўзровень радыяцыі? Усё трымае ў галаве: аналізы глебы па кожнай гаспадарцы, колькасць мікраэлементаў у кожнай культуры, план развіцця, фінансы, гандлёвы абарот… сотні іншых лічбаў, істотных i дробязных, патрэбных i непатрэбных. А самая галоўная — пры такім суседстве! — ніколі не зацікавіла, хоць пра радыяцыю ад атамнага вы буху талдычылі да атупення. На кожных зборах меўся лектар па гэтай тэме. Ці ён не называў норму, канцэнтраваў увагу толькі на дозах прамянёвай хва робы (ix Пыльчанка помніць), ці ўсё гэта пралятала міма вушэй яго? Начальнік абароны! Камандуючы!

На стадыёне ўгледзеў санітарнага ўрача. Прабіўся да яго, калі матч пачаўся.

— Карповіч! У цябе дазіметр ёсць?

— Ха! Чаго захацелі! Таварыш Пыльчанка! Вы забыліся, колькі дакладных я вам напісаў. Ай-я-ай…

Урач з усімі іншымі гаварыў на чыстай мове, рускай, беларускай, — у залежнасці ад установы. Але з кіраўніцтвам чамусьці пераходзіў то на грузінскі, то на яўрэйскі акцэнт, то на палескі дыялект, бабскі, ляпаў рукамі па клубах: «Ай, матачка! Навошта ты мяне нарадзіла?»

— Які ў нас радыяцыйны фон? Норма. Максімальны ўзровень.

Карповіч задумаўся i сказаў натуральна:

— Дай бог памяці. У межах 0,01-0,02. Але, гэта так! А навошта вам?

Навошта! Навокал людзі навастрылі вушы: пра што пытае старшыня? I тут жа, убачыў, страцілі цікавасць: не пра кілбасу, не пра гарэлку i не пра малако з кішэчнай палачкай — не забываўся эпізод двухгадовай даўнасці. Пра нейкую радыяцыю. Вузкапрафесійнае пытанне, нікога яно не цікавіла пакуль што.

Балельшчык Уладзімір Паўлавіч быў умераны, спакойны — да гульні саюзных каманд, да міжнародных чэмпіянатаў. Але поспехі раённай каманды яго хвалявалі, як i яго калег. Усе чакалі гульні сваёй каманды. Але першыя гулялі госці. З пераможцамі падужаюцца гаспадары. У гэтым сэнс свята.

Цікавая псіхалогія людзей: балеюць за далёкіх — за лельчыцкіх, i амаль варожа настроены супраць бліжэйшых суседзяў. Свішчуць, крычаць «партачы!».

Кіраўнікі раёна крыўдзяцца. З ix кпяць. Але i ўлагоджваюць — госці.

— А вашы летась як нашым свісталі?

— Дык вашы i праўда партачылі. Успомніце лік. А нашы вунь — чацвёрты мяч вядуць. Будзеце вы бітыя. На сваім полі!

— Ну, i госцейкі пайшлі! Уладзімір Паўлавіч! Паслухай, як паводзіць сябе ваш калега. Прыйдзецца выстаўляць на мяжы кардон.

— Давайце, давайце. Калі мы ўвядзём пошліну, дык у вас штаноў не хопіць з намі разлічыцца.

Сядзяць на месцах, адведзеных для начальства, — у сёмым радзе. Даўнія дружбакі. Разам пілі гарэлку, калі можна было. Перажываюць сваю абразлівую боязь выпіць цяпер. Свята не ў свята. Таму востраць языкі, кпяць адзін з аднаго больш звычайнага. Раней першым вастрасловам у такіх кампаніях быў ён, Пыльчанка. Але сёння яму не да жартаў.

Гэта заўважылі i праязджаюцца na ім.

— Нешта Уладзімір Паўлавіч сёння не ў гуморы.

— Дык пасля ж вяселля. Які тут гумар! Радасць мала дым, а бацьку адны страты.

— То-та ў неба пазірае. Расходы падлічваеш, Валодзя? Даход лічы! Даход! — гэта стары сябра, загадчык суседняга райспажыўсаюза Савіцкі.— У цябе — прыход. Вось у мяне ўбытак. План гарыць красавіцкі. Хацеў выцягнуць за кошт братоў-украінцаў — павярнулі машыны з таварамі назад…

— Калі павярнулі?

— Ды сёння. Міліцыю на дарозе выставілі. Гандлёвая вайна. Да міліцыі дайшло. Вось табе i дружба! Аддай выручку ix аддзяленню банка — тады прадавай. А мяне Пракоп Іванавіч з гузырамі з’есць, калі я грошы не ў свой банк вярну.

— I з’ем, — адгукнуўся кал era Пыльчанкі, сусед.

A Уладзімір Паўлавіч думаў пра іншае:

«Во яшчэ адно пацвярджэнне, што там незвычайнае становішча. A ў нас глухата. Нічога не чуем. Ці не хочам чуць? A калі i пачуў хто, як я, — то што?»

Сапраўды, не пачнеш жа крычаць на стадыёне. Нават суседзям няма як расказаць, бо ў патыліцу дыхакщь вушастыя хлопчы — навучэнцы прафесійнага вучылішча меліяратараў. Такія любы шэпт пачуюць.

A праўда, ён глядзеў у неба? Сам не заўважыў гэтага. Але напэўна ж пазіраў, бо думаў: што адтуль сыплецца на голыя галовы тысяч людзей? Як яны называюцца, гэтыя нябачныя часцінкі атамнага паліва? Нукліды, здаечча. А яшчэ думаў Уладзімір Паўлавіч пра дождж. Добра было б, каб пайшоў дождж, разагнаў людзей. Няхай бы паехалі балельшчыкі. Перажылі б. Дождж на пасевы патрэбны. Але… што лепш пры такой бядзе — сухмень ці дождж? Чытаў пра радыектыўныя дажджы пасля выпрабавання атамных бомб. Але гэта было там — у ix. Далека. Над акіянам.

З’явілася жаданне плюнуць на футбольнае свята. Сесці за руль «газіка» i паехачь да Прыпяці, паспрабаваць пераправіцца да ўкраінцаў, каб пабачыць уласнымі вачамі… ці пачуць… ці панюхаць хаця б… Заглянуць у Прыпяць, знайсці Глеба. Інжынер АЭС, безумоўна, ведае абстаноўку.

Дзіўнае, між іншым, у яго адчуванне: за ўсіх людзей ёсць трывога, вось за гэтых людзей, што сядзяць на стадыёне, а за сына, які там, на станцыі, няма, бо ёсць упэўненасць, што навучаны персанал мае ўсе сродкі аховы i добра ведае, як прыкрыцца ад небяспечных нуклідаў. Падаюць яны на голыя шлавы хлопцаў, дзяўчат, на яго капялюш ці не падаюць? Хто можа сказаць пэўна? Ну i службы! Дзе гэты чортаў Пятрушкін? Звязваўся ён ca сваім начальствам? Няўжо да яго не дайшло ўчора? Пакрыўдзіўся? Але ж не яго, гультая адстаўнога, ён мацюкнуў — усю службу, сябе ў першую чаргу — раённага начальніка гэтай бяздзейнай службы, у якой многа папер, a дазіметра няма.

Тут увага Уладзіміра Паўлавіча была пераключана. Не на футбол. З’явіўся Барыс. З Тамарай. Ішлі паўз бар’ер, што аддзяляе поле. Шукалі вольнае месца. Але дзе там! He толькі дзятва, але i сталыя дзядзькі на зямлі сядзяць. Месцы ёсць на ix лаўцы — начальства сядзіць прасторна, i ніхто не адважваецца ix паціснуць. Запрасіць сына сюды! Можна прадставіць калегам сваім i гасцям: «Мой сын, лётчык, капітан, „афганец“». Ёсць кім ганарыцца! Не запрасіў. Пабаяўся. Ганебна пабаяўся. Па дзвюх прычынах, узаемазвязаных. Ведаў, як уедліва адзываецца Барыс пра начальства — i пра сваё армейскае, i яшчэ больш негатыўна пра цывільнае, да бацькі роднага не мае літасці. Ляпне штось такое. Не вытрымае, бо, безумоўна, пахмяліўся, развязаў язык. I пачуюць гэтае не толькі кіраўнікі, але i радавыя людзі, што сядзяць наперадзе i за спіной. Ды i сам факт, што сын старшыні прыйшоў на футбол на добрым надпітку… у той час, калі ў горадзе міліцыя хапае ледзьве не ўсіх. Праўда, ён, Пыльчанка, выступае супраць такіх крайнасцей, такога беззакония — затрымліваць чалавека, які не парушае парадку. Але Пятро не хоча адстаць ад «прагрэсу» — так змагаюцца з алкаголем у сталіцах. Не можам мы адстаць. Не зразумее вышэйшае начальства такога лібералізму.

Барыс i Тамара знайшлі месца на другім баку поля; нехта ca знаёмых паціснуўся, каб пасадзіць гасцей.

Можна пераключыць увагу, тым больш пгго госцісуседзі загаварылі пра паромную пераправу: учора парвала трос — высокая вада, імклівая плынь ракі, ледзьве бяды не нарабіла, добра, што людзі на пароме не разгубіліся.

— Андрэй! То дзе ж твае гандляры перапраў ляліся? — спытаў Пыльчанка ў Савіцкага.

— На Камарын ехалі.

— Ганяе вас…

— Пагоніць да Адзсы, калі план трэба.

— Не план табе спаць не дае, a прэміі.

— А што? План — гэта прэміі.

I зноў — увага на іншае. На Сяргея Плечку. Той сядзеў у «начальніцкім» радзе воддаль — ля прахода, з перавязанай рукой. З яго кпілі: якія камсамолкі пакусалі руку?

Уладзімір Паўлавіч меў намер пагаварыць з ім па-добраму — каб улагодзіць, а то i праўда дурань можа нарабіць шуму. Шукаў зручнага выпадку. Ды тут убачыў, як Плечка раптам падхапіўся i пайшоў уніз да поля, потым да выхаду, дзе чарадой тоўпілася міліцыя. Нельга было манеўр яго не звязаць з прыходам Барыса. Малады інтрыганчык здольны на любую правакацыю — каб адпомсціць. Праўда, начальник міліцыі побач, пад рукой, i ў яго, Пыльчанкі, ёсць магчымасць уміг прысекчы акцыю міліцыянераў, як толькі яны наблізяцца да Барыса. Толькі не спускаць з ix вачэй — з сына i з ахоўнікаў парадку. Не, так нельга! Ён ведае Барысаў характар. Самае ветлівае запрашэнне міліцыянераў пайсці за імі можа выклікаць такі ўзрыў, што ахне ўвесь стадыён, i ён, бацька, не паспее вокам міргнуць. Што ж рабіць? Пайсці да сына, да Тамары i сесці побач, яму месца знойдзецца!

Але ў гэты момант да ix праціснуўся Пятрушкін, задыханы, потны, у армейскай форме. Працягнуў лісток паперы не начальніку абароны — першаму сакратару.

— Што гэта? — спытаў Сінякоў.

— Да нас прыехалі з рэспубліканскага штаба. Робяць замеры.

— Замеры чаго?

— Радыяцыі.

— Па вашай часці, Уладзімір Паўлавіч, — гля нуўшы ў паперу, Сінякоў перадаў яе Пыльчанку.

— Дзе яны? — спытаў старшыня. — Людзі вашы?

— У Прыпяцкай зоне.

— Хутка японскія агенты будуць рабіць замеры, а мы нічога не будзем ведаць. Парадачкі! — выказаў абурэнне Сінякоў.

— Нашы парадачкі,— сумна згадзіўся сакратар райкома суседняга раёна.

На паперы — дзесятак знаёмых населеных пунктаў, як у зводцы па закупу малака, i перад кожнай вёскай— трохзначныя лічбы, незнаёмыя, без указанняў ix назваў. Што гэта — рэнтгены, бэры, кюры? Мілі? Мікра? Кітайская грамата!

— Растлумач нам — што да чаго, — узлавана сказаў Пыльчанка.

Пятрушкін нахіліўся паміж першым сакратаром i старшынёй выканкома i прашаптаў, як вялікі сакрэт, каб, крый божа, не пачулі радавыя балельшчыкі:

— Спецыяліст сказаў: лічбы высокія. Таму я i прыехаў далажыць.

А навокал у гэты момант свісталі i крычалі:

— Суддзю на мыла! На мыла!

Крыважэрнасці ў ваяўнічым клічы не было — смех, весялосць.

Забаўляліся людзі.

— Што гэта за лічбы, ты мне скажы? — раздражняўся Пыльчанка. — Як яны называюцца?

— Мілірэнтгены.

— Без нуля?

— Без якога нуля? — паціснуў плячамі Пятрушкін.

— Без нуля наперадзе? Поўных чатырыста?

— Поўных, відаць…

— Відаць! А ты норму знаеш? — Пыльчанка дастаў з кішэні карандаш, размашыста напісаў 0,02.— У колькі гэта разоў, матэматык?

Пятрушкін не разумеў, лыпаў вачамі. Сінякоў заглянуў у паперку i таксама не сцяміў, што да чаго. A глянуў Савіцкі i пабялеў:

— Матка родная! Тут жа тысячы! Во гэта растрата!

— Твая на вяселле? — пажартаваў сусед-калега.

Пыльчанка падаў знак Савіцкаму маўчаць.

A Сінякоў раптам узлаваўся на начальніка аба роны:

— У вас ёсць права ў незвычайных абставінах даваць любы сігнал. Давайце! А мы будзем выконваць! — сказаў на поўны голас, раздражнёна адмахнуўся ад падпалкоўніка: не перашкаджай глядзець футбол, не чуеш хіба, як гудзе стадыён!

Уладзімір Паўлавіч схаваў паперку ў кішэню. Але загадкавыя лічбы сядзелі ў галаве, што ржавыя цвікі. Каб яны высветлілі карціну, як лічбы па надоях, па сяўбе! Ен злаваў на сябе, на памочніка, што займаючыся вышэйшай матэматыкай i філасофіяй, не вывучылі элементарную арыфметыку i азбуку. Рыхтаваліся да глабальнай катастрофы, спадзяваліся на сігналы зверху, а яно вось як можа быць — без бомбы i без грукату, без атамнага грыба. I што самае страшнае — без трывогі, нават без закрытай інфармацыі. Бяда, пэўна, у тым, што не толькі ён, a ўсе гэтыя людзі, што займаюць лаўку ад прахода да прахода, — кіраўнікі трох раёнаў, як i кіраўнікі ўсіх іншых раёнаў, затлумленыя гаспадарчай работай, даволі скептычна, несур’ёзна ставіліся да грамадзянскай абароны i спіхвалі свае камандныя абавязкі вось на такіх пятрушкіных, адстаўных ваенных, якім пагроза будучай вайны давала прыварак да пенсіі. I ўсім было спакойна — абы пісаліся планы i справаздачы.

«Сын робіць на атамнай станцыі, а што я знаю пра яе? Ды i Глеб… прачытаў бы ён гэтыя лічбы? А Барыс? Сучасны вайсковец, не пенсіянер».

Успомніў Барыса, глянуў i не ўбачыў яго на трыбуне. Усхваляваўся. I тут жа, абдаўшы пахам ду хоў, маладым здаровым дыханием, у вуха яму задыхана-ўсхвалявана зашаптала Тамара:

— Барыса забрала міліцыя.

Мабыць, нейкі жартаўнік пагладзіў яе клубы, кал i дзяўчына нахілілася, бо яна павярнулася i гучна сказала:

— Дзядзька! Аплявуху меў перад усім народам? Дык заробіш!

Засмяяліся. Пасыпаліся жарты.

Але Пыльчанку было не да таго, каб разбіраць канфлікт Тамары з нахабнікам, які не мог не ведаць, што гаворыць дзяўчына ca старшынёй райвыканкома. Ен хутка падняўся.

— Ты куды, Валодзя?

— Не ўцякай, усё роўна ў госці прыйдзем.

Крайні каля прахода сядзеў начальнік міліцыі Дунец — i на адпачынку, i на службе.

— Машына твая тут?

— Тут.

— Паехалі.

— Самы фінал.

— Не стагні. Нагледзішся яшчэ. Нахапаеш нуклідаў.

— Чаго?

Начальнік міліцыі, грузны чалавек, запыхаўся ад хутісай хады. Стадыён праводзіў ix зацікаўленымі позіркамі: што дзе здарылася?

Яны доўга працавалі разам, равеснікі, i пры неслужбовых адносінах, адзін на адзін, былі на «ты».

— Што здарылася, Уладзімір Паўлавіч? — спытаў начальнік.

— Твае архараўцы ўзялі майго сына.

— Ды ну? Во служба! Ацані, Жаніха?

— Ды не, старэйшага.

— А што ён — такое ягня?

— Наадварот — сарвігалава. Таму i баюся, каб не разнёс тваю міліцыю.

— За што яго маглі ўзяць?

— За што твае хапаюць? Пахне. Пасля вяселля чалавек. Спыні гэтую ганьбу — лавіць людзей па нюху!

— Ты кажаш — спыні. A Сінякоў загадаў: ca стадыёна кожнага выводзіць, хто хоць на корак наступіў. A ў мяне такое ўражанне, што сёння паўстадыёна п’яных. Чуеш, як равуць? Як сто тысяч буйвалаў.

— Пабачыш, як заравуць, калі свае будуць гуляць. Людзі дзіўна ўзбуджаныя. Праўда, што п’яныя.

У аддзяленне Барыса не прыводзілі. Гэта яшчэ больш усхвалявала Уладзіміра Паўлавіча. Калі павялі ў паліклініку на абследаванне — будзе бяда: узбунтуецца хлопец, моцна ўзбунтуецца, цяжка нават адгадаць, што можа натварыць. Як пазаўчора з Плечкам. Вокам ніхто не паспеў міргнуць, як той быў выкінуты, што куль саломы, за плот. Аднак помслівы хлюст зацугляваўся, не баіцца i яго, стар шыні, гатовы на любую нізасць, абы адпомсціць крыўдзіцелю. Падняў трубку тэлефона, спытаў у дзяжурнага нумар паліклінікі, a набраў чамусьці ўласны, хатні. Адказала жонка.

— Дзе Барыс?

— Дома.

— Дома?!

— Сядзіць з хлопцамі з міліцыі. Расказвае ім пра Афганістан.

Уладзімір Паўлавіч засмяяўся: ай ды, Борка, ай ды зух!

— Што цябе развесяліла? — спытаў Дунец. — З кім ты?.. З нявесткай? Яна дзяжурыць? Значыць, мае сел i ў лужыну? Ідыёты!

— Каці, Кузьма, на стадыён. Сачы за парадкам. Ды не хапайце вы людзей. А то i сам плюхнешся Ў лужыну.

— З вамі плюхнешся. У вас заўсёды стрэлачнік вінаваты. Прыдумалі закон — для самагоншчыкаў. А мы цяпер — вылаўлівай ix. Паглядзіш, што будзе…

— Не скрыпі, а то на пенсію адашлюць. Прыходзь пасля футбола, размочым сухі закон. Сыноў мы з табой не часта жэнім. Жаніх, праўда, на работу паехаў — аварыя ў ix…

Аварыя Дунца не зацікавіла — спяшаўся на футбол; машына рванула ўсё роўна як на лоўлю банды.

Барыс з двума міліцыянерамі сядзелі на верандзе i пілі гарэлку.

Служкі падхапіліся пры з’яўленні старшыні райвыканкома, заплюскалі вачамі: вінаватыя. Яшчэ як вінаватыя — на дзяжурстве ж, лайдакі! Варта пакараць. Але ж госці, Барысавы госці. А гэтага чарцяку лепш не чапаць. Ды i радасць самога распірала, тая ж зухаватасць i задаволенасць сынам, захапленне ім: здолеў спакусіць нават міліцыянераў! Усё ўмее, самае неверагоднае!

Сяржант цяжкім языком дакладваў:

— Вінаватыя, таварыш старшыня. Але тут такая аперацыя… Начальнічак адзін… — паказаў узровень начальніка — па пояс, — даў нам каманду: узяць яго, — кіўнуў на Барыса, — маўляў п’яны балельшчык. Думаў, мы дурні. Ды не… Зналі мы, чый гэта сын. I зналі, хто ён. Герой Афганістана! Капітан!

Мы па «смірна» павінны перад ім стаяць. Вось так. Мы не пасмелі адмовіцца ад яго запрашэння. I выпілі за яго. А як не выпіць? Праўда, таварыш старшыня?

— Праўда! — пацвердзіў Барыс. — I за нашу доблесную міліцыю вып’ем.

— Добра. Сядайце. На стадыён вам нельга. Ахоўвайце капітана ваенна-паветраных сіл.

— Ёсць — ахоўваць капітана!

Пыльчанка весела думаў, як схаваць гэтых хлопцаў ад Дунца, які можа з’явіцца значна раней, чым скончыцца матч: начальнік слабы на зелле, як i яго падначаленыя. Трэба выдумаць ім задание з выездам за горад. З Барысам. Што? Зрабіць разведку на Украіне? Ідэя! Не, нельга. Пасылаць людзей на такую справу на падпітку — вяршыня легкадумнасці.

Тут з’явілася Тамара. Адчыніла дзверы, убачыла Барыса i міліцыянераў — вельмі здзівілася. Ажно прысела, а потым зарагатала — ад радасці.

— Борка! Горка!

Міліцыянеры разгубіліся. А Барыс схапіў яе пад пашкі, як малую, пацалаваў у носік, пасадзіў за стол. Тамара выцірала слёзы смеху. Не вельмі пристойна выхаванай дзяўчыне так рагатаць. Але Уладзімір Паўлавіч разумеў яе. Яму таксама хацелася смяяцца — упершыню з учарашняга дня.

bottom of page