top of page

I


Ірыне зрабілася блага ў часе аперацыі. Сястра падхапіла яе, падтрымала, вывела з аперадыйнай. У суседнім кабінеце ёй далі панюхаць нашатыр, паілі вадой, націралі скроні, укалолі. А на стале засталася акрываўленая пацыентка. Выдалены плод, але не скончана вычыстка.

Хірург-мужчына, які лёгка, з жартачкамі, выразаў апендыцыты, сам ледзьве не самлеў, калі галоўурач прапанаваў яму скончыць аперацыю: крый бог! ніколі не рабіў абортаў i не стане рабіць!

Ірына апрытомнела i дайшла да сэнсу трывогі медперсанала.

— Я сама… Дайце яшчэ пяць мінут… Падтрымайце яе… каб не спалохалася. I калі крывацячэнне…

Аперацыю яна скончыла сама. Праўда, асісціравалі i галоўурач, i яго намеснік, i той жа хірург.

Ірыну адпусцілі дадому — не работнік. Даручылі сястры праводзіць. Ірына адмовілася:

— Дзякую. Не трэба. Я блізка… У бібліятэку… да свекрыві.

Вольга Андрэеўна акуратна хадзіла на працу. У пустую бібліятэку. Маладыя памочніцы яе не з’яўляліся: няма чаго рабіць, няма чытачоў. Горад застаўся без дзяцей. Гэта жудасна — горад без дзяцей. Людзей, можа, стала нават больш: ваенньш, вучоныя, камісіі… Але без дзяцей горад усё роўна пусты. Аднак старэйшая бібліятэкарка сядзела з paні цы да канца рабочага дня. Жыла з кнігамі. Рабіла перарэгістрацыю фонду. Але як! Tоe, што раней магла зрабіць за гадзіну-другую, цяпер расцягвала на дзеньдва. Выцірала з кніг пыл, падклейвала, нават пераплётам занялася i маляваннем — пісала на новых пераплётах не толькі аўтараў i назвы, але i простыя карцінкі малявала — з тых, што был i раней на дру карскіх вокладках. Як развітвалася з кнігамі. Але не ад кніг у яе быў засмучаны выгляд. Каб хто паназіраў, то ўбачыў бы, што гадзінамі яна сядзела за сталом, заваленым кнігамі, у глыбокай задуме. Яна думала пра сыноў. I чым больш думала, тым мацней апаноўваў яе страх. Яна ведала гэты страх. За Барыса перажывала ўжо колькі гадоў — з таго дня, калі ён паступіў у лётную школу. Прывыкла, а сын апынуўся ў Афганістане. Божа, колькі яна перажыла за тыя паўтара года, пакуль Барыс ваяваў там! A ў дзень вялікай радасці, калі жаніўся Глеб, калі прыехаў Барыс, — вось гэтая бяда. I ў акрываўленым сэрцы яе — новы страх, цяпер ужо за Глеба. Каб з неба сыпаліся не нябачныя радыечасціцы, а каменне, яна ўсё роўна пайшла б да сына. Добра, што другая душа цяпер побач, якая дзеліць з ёй страх за Глеба, — Ірына. Яна думала пра ix паход у Чарнобыль i з незвычайнай ласкавасцю i ўдзячнасцю ўспамінала лейтэнанта Паўла Шышко. Ен пераканаў яе ў тым, у што яна верыла ўсё жыццё, за што муж часам кпіў з яе: як многа ў свеце добрых людзей! Дакарала сябе, што не ўзяла яго адрас. Эгаістка! Якое пісьмо яна напісала б яму, седзячы тут, у бібліятэцы! А пасля i маці яго на недалёкую Віцебшчыну — з падзякай за сынаву дабрыню.

А тыдзень назад, калі Глеб зноў паехаў да атамнага катла, што выйшаў з-пад улады (бацька пасадзіў яго ў Лоеве на кіеўскую «Ракету»), да страху за яго зноў далучыўся новы страх за Барыса. Уладзімір Паўлавіч сказаў каротка, як бы між іншым, пры Ірыне:

«Пагавары ты з гэтым дурнем… з Плечкам. Пятро кажа, што ён хоча напісаць у часць на Барыса. Драбяза, канешне, глупства. Але калі ў палітаддзеле фармалісты, якія змагаюцца з чаркай, як мы, могуць загіісаць хлопцу».

Для бацькі з яго задубелай скурай, як ён сам кажа, усё драбяза. Зайздросціла мужу. А яна не спала ўсю ноч, уяўляючы самыя неверагодныя кары, якія могуць напаткаць старэйшага сына.

Раніцою пабегла ў райком камсамола.

Сяргей Плечка быў прыветлівы, добры. Супакоіў яе.

«Што вы, Вольга Андрэеўна! За каш вы мяне лічыце? Хіба я не разумею! Кірую камсамолам! Чаго не бывае паміж маладымі людзьмі! Я ж разумею: Барыс прыраўнаваў мяне да Тамары. А Тамара гэтая ўмее закружыць галаву любому. Яна ў нас членам райкома была, калі піянерважатай рабіла ў школе».

Сапраўды, выйшла заспакоеная, па-мацярынску сардэчна падзякаваўшы хлопцу. А пасля ў бібліятэчнай цішыні прыгадала, што Плечка неяк хітра адводзіў вочы, усё роўна як баяўся, каб яна не заглянула ў ix. I страх за Барыса загарэўся з новай сілай. Штодня пісала сыну пісьмы. Не кожнае адсылала. I ў той дзень пісала павольна. Пра Плечку ні разу не напісала. I пра аварыю ўсяго, што знала, не пісала. Больш успамінала вясёлыя эпізоды з яго, з Глебавага, а часам ca свайго i бацькавага маленства.

Грымнулі дзверы — Вольга Андрэеўна накрыла пісьмо кнігамі.

Увайшла Ірына.

Свякроў глянула на яе i ледзьве не самлела: нявестка была вельмі бледная. Запаволена, як на шмат гадоў пастарэлая, Вольга Андрэеўна паднялася Ірыне насустрач. Але Ірына імкліва кінулася да свекрыві, моцна абняла, прытулілася тварам да грудзей, яшчэ больш напалохаўшы.

— Мама! Мамачка! Я не магу! Не магу! Я не магу выкідваць ix у памыйнае вядро.

— Каго? — не адразу сцяміла Вольга Андрэеўна.

— Дзяцей. Дзяцей! Мамачка! Я сёння зрабіла пяць аперацый. Хто гэта выдумаў… рэкамендаваць аборты? Чаму нас было не вывезці ў першыя ж дні?

I як бы сцяміўшы, што прагаварылася — нас, змоўкла. Стаілася, мацней прыціснулася да грудзей, слухаючы частыя ўдары матчынага сэрца.

— Дзіцятка мае роднае! Што гэта яшчэ на нас? За якія грахі нам такая кара?

Праз момант Ірына адарвалася ад яе, выйшла са стану маленькай, бездапаможнай, што шукала абароны ў маці. Вочы яе былі сухія, i твар паружавеў. Яна ўміг стала сур’ёзнай жанчынай, урачом. Сказала без сарамлівасці:

— Мама! Ува мне расце дзіця. Наша з Глебам. Яму чацвёрты месяц. Але я не магу пайсці на аборт. Не магу! Мама! Я лепш памру… Я звар’яцею. Каб мае дзіця — у вядро! Мама! Вы не знаеце, які гэта жах! Я самлела каля стала…

Ірына заліхаманіла.

Вольга Андрэеўна абняла яе, моцна сціснула, каб сагрэць.

— Супакойся, дзіцятка. Я знаю. Я ўсё знаю.

Халадзеючы, прыгадала даўні-даўні адзіны аборт, які зрабіла. Зацяжарала, калі Глебу было месяцаў дзесяць, Бору чатыры годзікі. Жылі на прыватнай кватэры, Валодзя вучыўся ў партшколе — адна стыпендыя. I чорт падбухторыў яе. Жахлівая сама аперацыя. Але страшнейшыя пакуты пасля перажыла. Усё жыццё сніла дзяўчынку, дачку сваю. Дзіця глядзела на яе з нямым дакорам. Вольга прачыналася, аблітая халодным потам, нярэдка з крыкам. I ні разу мужу не расказала свае сны. «Што ты сніла?» — «Не помню».

Падвяла Ірыну да канапкі, пасадзіла i ўпершыню ёй расказала пра сны свае. Выраслі сыны, пастарэла, а той даўні боль, жудасць, віна перад дзіцем, што не ўбачыла свет, i дагэтуль, хоць i рэдка ўжо, прабіваецца з-пад гары жыццёвых напластаванняў, іншых боляў, страхаў, згрызот сумлення надзіва рэалістычнымі, але страшнымі снамі.

Ірына слухала свякроў, перажываючы свае пакуты. Да гэтага расказу яна, можа, не ўяўляла, як гэта праявіцца, але адчувала, разумела, што проста так гэта не пройдзе. Цяпер падумала, што ёй можа быць яшчэ горш, чым маці, яна будзе сніць не толькі сваё дзіця, але i ўсіх чужых, усіх тых, якіх выкінула… Яе ліхаманіла…

— Супакойся, Ірыначка. Я цябе накрыю плашчом.

— Не, не адыходзьце ад мяне, — i зноў абняла свякроў.— Мне спакайней з вамі, мама. Урачу не дазволена так раскісаць. Я самлела ў часе аперацыі, i жанчына засталася на стале. Але ж я чалавек, мамачка. Я маці. Буду маці!

— Будзеш, будзеш, Ірыначка.

Можа, гэтыя словы, як нішто іншае, супакоілі маладую жанчыну. Яна сціхла i на хвіліну якую быццам заснула, па-дзіцячы паклаўшы галоўку на матчына плячо. Потым страсянула галавой, падстрыжанымі валасамі, якія Вользе Андрэеўне пахлі ранішняй свежасцю, маладосцю, здароўем, пахлі… сынам яе. Сама ацаніла свой стан:

— Ну, во i ўсё. Усё. Прабачце. Напалохала я вас. Ca мной гэтага ніколі не было. На першай хірургічнай практыцы яшчэ на другім курсе дзяўчатам нашым… шмат каму блага стала. А я лезла вачамі ў распаласаваны жывот. Прафесар сказаў тады: «Во хірург расце». Не, хірургам я не хацела. Я выбрала спецыялізацыю, каб памагаць нараджэнню жыцця… Божа мой! Хіба я думала калі? Пяць забойстваў за дзень… Мама! Я ж забойца! Забойца дзяцей.

— Не трэба, Ірына! Не смей! Ты ўрач!

Ірына з паслухмянасцю малой змоўкла. Вольга Андрэеўна з жаночай мацярынскай далікатнасцю i ласкавасцю пагладзіла яе жывот.

— Як жа ты такая магла пайсці туды?

Ірына ўстрапянулася.

— А каб з Глебам што, хіба я перажыла б…

О, як парадніла ix такая Ірыніна трывога за сына яе! Такой была i яна, i Валодзева маці адчула гэта ў першы ж ix прыезд да яе i палюбіла нявестку.

Вольга Андрэеўна ледзьве не задыхнулася… ад шчасця, удзячнасці, ад любові незвычайнай да набытай дачкі. Спазм сціснуў горла, заняло дыханне, ажно сэрца на міг спынілася. Не адразу i вымавіць здолела:

— Дачушка мая родная! Радасць мая!

— Ах, мама! Якая радасць! Дзе яна, тая радасць?

На здзіўленне работнікаў выканкома, Вольга Андрэеўна чакала мужа ў прыёмнай. Баялася: з’явіцца i, як звычайна, не заходзячы дадому, зноў знікне да позняй ночы. Можна было папрасіць сакратарку, каб пазваніла, калі ён з’явіцца, але, па-першае, ведала мужаву няўважлівасць да тых яе просьбаў, якія перадавала праз яго памочнікаў, а па-другое, не хацелася весці размову гэтую дома пры Ірыне; не будзе чуць, але ўсё роўна здагадаецца, калі яны адасобяцца, выйдуць у сад.

Уладзімір Паўлавіч здзівіўся, убачыўшы жонку:

— А ты чаму тут?

— Да цябе… на прыём.

— А я не прыму.

Насмяшыў сваіх памочніц.

Прапусціўшы жонку ў кабінет, шчыльна зачыніў дзверы, ведаючы залішнюю цікаўнасць i Кацярыны, i Дар’і, i Зоі.

— Ну, што ў цябе гарыць?

— Усё гарыць.

— Не палохай мяне. Усе мяне палохаюць, Калгаснікі толькі што… Вадалей…

— Хто?

— Доўга расказваць. Давай i твой страх. Бачу ж па вачах, што нешта здарылася. З кім?

Вольга Андрэеўна расказала каротка, стрымана, без дэталяў, якія не варта знаць мужчыне, нават пра тое, што Ірына самлела на аперацыі, не сказала i пра жахлівую карціну, якая так узрушыла яе: дзяцей — у памыйнае вядро.

Не чакала ад мужа такой рэакцыі. Баялася недарэчнага гумару. Не. Слухаў — чарнеў. I выбухнуў абурэннем, што для яе звыкла i чаго яна не баялася.

— Дурні!

— Хто?

— Я! Я! I ты! Няхай яна маладая, дурная, недапечаны ўрач… Але ты… ты! Куды глядзела? Я яшчэ на вяселлі заўважыў, што яна…

— Ты ў нас усёвідушчы. Чаму ж ты маўчаў, разумнік? А цяпер гатовы ўсіх вінаваціць…

— Які чорт панёс вас у самае пекла?

— Табе гэтага не зразумець.

— Вядома! Куды мне!

— Валодзя! Ты развучыўся па-чалавечы гаварыць. Навошта гэтыя папрокі? Які сэнс?

— Які сэнс ва ўсім, што мы робім? — ён усхвалявана хадзіў па кабінеце, кудлачыў свае сівыя валасы.

Вользе Андрэеўне раптам стала шкада яго, яна добра ўяўляла яго цяперашнюю працу, ўсё на нервах, кожную раніцу стаяла над ім, глядзела на спакутаваны, схуднелы, непаголены твар i шкадавала будзіць: няхай паспіць лішшою хвіліну.

Муж спыніўся перад ёй, глыбока заглянуў у вочы разануў па сэрцы прызнаннем:

— Я трачу яго, сэнс, Оля, — i як бы спалохаўся само га сябе, зноў прайшоўся да дзвярэй, зноў прыціснуў ix, нібы яны адыходзілі ад касякоў.— Аднак… што рабіць?

— З Ірай? Ёй трэба паехаць адгэтуль. Заўтра ж.

— Што ты кажаш! Усе ўрачы разбягаюцца. А людзі застаюцца. Хто ix лячыць будзе?

— Валодзя! Пра што ты думаеш? Затрымаць Ірыну?!

— Так, так… На гэты раз праўда твая. А куды ёй паехаць? Не да сваіх жа! У Высокім Гаі не намнога лепш…

— За гэтым я i прыйшла да цябе. Куды?

Не адказаўшы жонцы, Уладзімір Паўлавіч імкліва прайшоў да стала, сеў да тэлефонаў. Папрасіў тэлефаністку тэрмінова звязаць яго з Баранавічамі. Званіў даўняму таварышу, з якім разам пра цавалі яшчэ ў камсамоле, — Кірылу Яшчуку. Да~ званіўся. Не па-тэлефоннаму даўгавата выяўлялі сяброўскія пачуцці, выказвалі папрокі адзін аднаму i кожны сабе, што нават пазваніць не могуць. А потым — пра аварыю.

— Ну, як там у вас? — пытанне, якое Пыльчанка пачуў ужо сотні разоў, якое стала шаблонным. Такі ж i адказ:

— Ды нічога, як бачыш, жывыя. Да вас не дастала?

— Ды як кажа наша набожная шляхта: матка боска літасцівая.

— А чаму палякі крычаць на ўвесь свет, што ix накрыла? Малако ў ямы выліваюць…

— Палякам — абы зачэпка для крыку. Кажуць, хочуць рахунак прад’явіць за гэтае малако.

Пыльчанка вылаяўся.

— Па законах міласэрнасці добрыя людзі памагаюць у бядзе. Мы ўсяму свету памагаем. Тым, дзе трусіць, сушыць, залівае…

— Ды то ж мы! Мы багатыя i добрыя. Палякі бедныя.

— Па-мойму, пачынаем нарэшце прызнаваць, што мы не такія багатыя. — Але тэлефонны час — не толькі грошы, іншыя нормы вымушаюць да ла канічнасці самых гаварлівых.

— Слухай, Кірыла, як у цябе з урачамі?

— Маем ужо, маем загад паслаць вам на два тыдні брыгаду, але не табе — суседу твайму. Знаеш, як цяжка ix паднімаць, гуманістаў гэтых, такую ix… Гарздраў пішчыць.

— Вазьмі ў мяне ўрача.

— Ды ты што! Ты такі багаты на ўрачоў?

— Гэта мая нявестка.

Яшчук свіснуў так гучна, што пачула Вольга Андрэеўна, якая прысела з другога боку стала i слухала размову старых сяброў, падказвала:

— Яніне прывет. Не забудзь. I ад мяне.

— Значыцца, хочаш нявестачку далей ад радыяцыі? Гэта жонка таго, што лётае?

— Не. Таго, што на станцыі.

— Там?

— Там.

Яшчук зноў свіснуў.

— А не баішся, што табе запішуць за такі клопат пра роднага чалавека? Ды i мне кіўнуць. За кампанію.

— Яна цяжарная.

На нейкі момант усталявалася паўза, Уладзімір Паўлавіч нават хукнуў у трубку, алёкнуў — ці не перапынілася сувязь? Не. У адказ — брыдкі смяшок.

— Хе, Валодзя! Шукаеш ты дурняў? Я вазьму яе, прапішу, а яна праз два месяцы пойдзе ў дэкрэт. Дзякую. Такіх у мяне хапае.

Уладзімір Паўлавіч злосна мацюкнуўся i кінуў трубку. Вольга Андрэеўна жахнулася:

— Валодзя! Як можна?

— Што можна? Што можна? Ты яшчэ мне пачнеш чытаць правілы паводзін! — загрымеў так, што мабыць, чуваць было праз двайныя дзверы. Выскачыў з-за стала, гайсануў па кабінеце, як раз’юшаны звер па клетцы. — Ды такіх гадаў страляць трэба, а не мацюком сцёбаць! Дружок! Памог у бядзе! Сукін сын!

— Супакойся, калі ласка.

— Супакоюся, канешне. Але помніць буду.

Доўга хадзіў па кабінеце. Жонка маўчала, не чапала яго: няхай падумае, утаймуе гнеў, набудзе душэўную раўнавагу.

Аднак з Ірынай трэба вырашаць, i неадкладна. Вольга Андрэеўна не перашкаджала мужу думаць, разумела, як нялёгка яму нешта прыдумаць. Мог бы легка ўладзіць у суседнім раёне, паўночным, у Гомел! але не вельмі верыў афіцыйным паведамленням, што там «фон ў межах нормы». Ведаў ён гэтыя «межы» па сваім раене: кожная новая група вучоных з Масквы i з Мінска ад розных міністэрстваў i навуковых устаноў намярала свае межы. Верыў толькі ўласным замерам, якія рабіў з камандзірам хімчасці. Здзіўляўся надзвычайнай стракатасці: выявілі амаль чыстыя палеткі ў зоне i высокую забруджанасць у паўночных сельсаветах, куды адсялілі людзей. Вунь якія межы!

Пагойсаўшы па кабінеце, Уладзімір Паўлавіч прысеў на крэсла ў кутку каля акна, як нясмелы, сціплы прасіцель. Пачаў разважаць:

— Ірына хапіла больш, чым трзба. Па тваёй дурноце, — зноў вініў, але Вольга Андрэеўна не пакрыўдзілася, змоўчала — няхай гаворыць, што хоча, абы знайшоў рашэнне. — Але ніхто не знае ні доз, ні механізма паражэння. Толькі i ўстанавілі, што набірае шчытавідка. Але я ведаю без вучоных: Ірыне трэба чысціня! Каб нарадзіць нам унука… нармальнага… Ах, Оля! Думает, я не марыў аб гэтай радасці — дачакацца першага ўнука? I калі яна так хоча — малайчына! — нарадзіць яго, то мы з табой пад шкляны каўпак павінны пасадзіць яе.

— Пад каўпак не пасадзіш.

— Не пасадзіш. А куды? Да сястры тваёй вельмі блізка. Да брата майго ў Цюмень — не паедзе. Дзе хто ёсць з Пустаходавай радні?

— A калі Рамана папрасіць? — асцярожна спытала Вольга Андрэеўна.

— Каго? Атрашэўскага?

Чакала грому. Не. Толькі дзіўна хмыкнуў.

Атрашэўскі — першы сакратар таго паўночнага раёна вобласці, дзе пяць гадоў назад ён, Пыльчанка, рабіў другім сакратаром. Спачатку ладзілі, пасля разышліся: розныя характары, розныя стылі, розныя погляды на жыццё. Ix развялі вось так: яго — сюды, на пасаду старшыні. Сустракаліся на пленумах, нарадах, інтэлігентна віталіся, нават зрэдку абедалі разам, аднак асколкі сяброўства не склейваліся, крыўду таілі. Але ў бядзе i да ворага звернешся.

Уладзімір Паўлавіч разумеў жончыну логіку: знаёмы горад, добры горад, новы, знаёмыя людзі, яна сама павязе Ірыну i, безумоўна, уладзіць, кватэру знойдзе ў добрых людзей, прыстойную, з выгодамі камунальнымі, якія вельмі неабходныя ў такім стане i асабліва калі з’явіцца дзіця. Да бацькоў ёй ехаць нельга — блізка ix адсялілі!

Нялёгка было звярнуцца да Атрашэўскага яшчэ i таму, што ў адной з сутычак i пасля на бюро абкома ён папракнуў першага, што той акружыў сябе сваякамі. Цэлы клан Атрашэўскіх.

Вольга Андрэеўна ўсё гэта ведала i разумела мужа. Не націскала. Калі не абурыўся, то здасца. Шукае, пэўна, формы размовы. Знайшоў:

— Добра. Я набяру яго. Але прасіць будзеш ты. Сама. Табе ён не адмовіць.

— Раман не адмовіць.

Такая яе ўпэўненасць здалася высокай атэстацыяй непрыяцелю, i Уладзімір Паўлавіч незадаволена кракнуў.

Атрашэўскага не было ў гаркоме, але сакратарка сказала, што Раман Пятровіч паехаў на завод. Пыльчанку падганялі справы, i ён адаслаў жонку да Дар’і.

— Няхай табе памагае кабінетная дама, — убачыў жончына здзіўленне, лагодна растлумачыў: — Ды добрая, добрая яна памочніца. Але аварыя выбіла яе з сядла. Поля i лесу баіцца, як чорт ладана. Здаецца ёй, што радыяцыя сцеражэ яе за кожным пнём, ці што? З міліярда часціц чалавеку трэба адна, «гарачая», тая, што пацэліць у ядро клеткі i выведзе ca строю цэлы вузел біялагічнага механізму. Бачыш, які я адукаваны раблюся?

Разоў шэсць Вольга Андрэеўна з дапамогай Дар’і набірала тэлефон Атрашэўскага. Гадзіны дзве чакала яго звароту.

Па голасе пачула, што Раман здзівіўся, калі яна назвала сябе. Без прадмоў, заікаючыся ад хвалявання, выказала сваю просьбу. Спалохалася паўзы.

— Раман Пятровіч…

— Прывозь сваю нявестку. Урачы нам трэба. Але… Сама прывязі. Задзіру свайго не пасылай — пасварымся.
 

bottom of page