top of page

II


Афіцэры лётнага саставу не любілі тэорыю, хоць апошнім часам i любоў да палётаў у ix знізілася. А новы камандзір дывізіі, саракагадовы генерал, — вялікі тэарэтык. Ледзьве не штодня сам праводзіў заняткі. На полі. У спякоту. Пад калхідскім небам. Мазгі растаюць, а ён цісне на вышэйшую матэматыку, балістыку, заводзіць у такія вучоныя нетры, што некаторыя асы блукаюць там, як у цёмным лесе.

Барыс Пыльчанка, найвялікшы мастак па частцы сімуляцыі заняткаў, некалі выдумаў, што генерал не ўмее лятаць, таму так любіць тэорыю. Да генерала дайшло, i ён паляцеў з капітанам, прымусіў рашыць пару такіх баявых задач, што герой Афгана, любімец публікі, завадатар «нявінных гульняў», балбатун i насмешнік, быў пасаромлены. Пацішэў. А пасля паездкі ў кароткачасовы адпачынак — на вяселле брата — чалавека як замянілі. Пыльчанка стаў «лепшым вучнем у тэарэтычным класе», начамі сядзеў над кнігамі. Генерал здзівіўся. I сябры здзіўляліся.

— Што, Барыс, агітнулі цябе продкі падацца ў Акадэмію?

— А што яму? Дзверы адчыненыя ўдзельніку вайны.

— Не адгадалі. Ажаніцца хачу.

Рагаталі жартаўнікі.

— Баішся, што без тэорыі не справішся з жонкай? Там не генеральская навука трэба — твая, ранейшая, лейтэнанцкая. У Нанашвілі павучыся: за тры гады — трое дзяцей.

Але штодзённыя пісьмы ад Тамары i яго штодзённае сапенне над адказамі, сачыняў — ажно язык высалупліваў, а раней справаздачу аб палёцё ленаваўся нагіісаць, — пераконвалі афіцэраў, што сябра ix настроены не на Акадэмію, больш мяккі хамут хоча надзець на сябе. Але загадка: навошта для жаніцьбы формулы па дынаміцы кручэння?

Карацей кажучы, раптоўная перамена ў паводзінах капітана Пыльчанкі стала сэнсацыяй калі не ў дывізіі, то ў палку напэўна.

Афіцэры адпачывалі ў кароткім перапынку: з расшпіленымі каўнярамі i расперазанымі рамянямі ляжалі на траве ў цяні платана. «Здавалі экзамен» генералу па анекдотах на адну тэму — антыалкагольную. Генерал рагатаў i дакараў:

— Ну, лайдакі! Тэорыю па лёту ведалі б так!

З’явіўся маладзенькі пасыльны. Разгубіўся нябога. Як звяртацца да афіцэраў, якія ляжаць? Пашукаў вачамі старэйшага, убачыў генеральскія пагоны — зусім самлеў. Генерал з цікавасцю назіраў за салдатам. Зразумеў, што не да яго пасланы. Успомніў, што дваццаць гадоў назад сам быў такім — заўсёды губляўся, калі трэба было звярнуцца да начальніка ў прысутнасці старэйшага па званні, ва ўчылішчы да таго ж нярэдкія выпадкі, калі ніжэйшы па званні — вышэйшы па пасадзе. Ды i тут, у лётчыкаў, гэта ёсць.

Хлопец лыпаў вачамі. Генералу стала шкада яго; сярод лётнага саставу фармалісты накшталт штабістаў — з’ява рэдкая.

— Звяртайся, брат, напрамую. Тут не разбярэшся, хто генерал, хто радавы… па часці анекдотаў.

Пасыльны ажыў, ляпнуў абцасамі i зухавата казырнуў.

— Таварыш капітан Пыльчанка! Вас выклікае начальник палітаддзела палкоўнік Жыгуноў.

Барыс нехаця падняўся, падперазаў рэмень.

— Дазвольце, таварыш генерал.

— Ляці, што «грач». Вывучай палітыку з такім жа старанием.

Страявік не любіў палітработнікаў, але, аднойчы навучаны ў маладосці, ніколі з імі не канфліктаваў, уступаў не толькі начальніку палітаддзела — яго памочніку па камсамолу.

Барыс ішоў без жадання, хоць многія з яго сяброў парадаваліся б выпадку, каб знікнуць з «генерал ьскага палігона». Ён ведаў мэту выкліку. Да Афганістана яму запісалі не адну вымову. Усе яны закрэслены яго баявымі дзеяннямі. I яго цяпер агітуюць уступаць ў партыю — з камсамола выйшаў. Гаварылі з ім i парторг эскадрыллі i парторг палка. Цяпер сам начальнік палітаддзела будзе агітаваць. А яму чамусьці не хочацца. Сказаў пра гэта дома бацьку. Той назваў яго дурнем i не тое што параіў — загадаў хутчэй афармляцца. «Бацькаў загад трэба выканаць. Ён вышэйшы за генеральскі», — пасміхнуўся Барыс, вырашыўшы парадаваць начальніка палітаддзела.

Палкоўнік Жыгуноў нечым нагадваў старога Пыльчанку — такі ж рухавы, вясёлы, ненамнога маладзейшы. Афіцэры яго любілі: дэмакрат.

Барыс далажыў па форме:

— Таварыш палкоўнік, па вашаму загаду капітан Пыльчанка з’явіўся.

Жыгуноў не падняўся, не павітаўся за руку, што рабіў звычайна, калі запрашаў на душэўную размову. Глянуў спадылба, буркнуў:

— Сядайце, капітан.

«Э-е, нешта не тое», — Барыс здзівіўся, што ўсхваляваўся — ажно памакрэлі далоні. А ён ганарыўся, што далоні яго заўсюды сухія i там, у небе, на штурвале, i тут, у «калхідскай лазні», яго нервам зайздросцілі, мала што ў шалёным свеце, на касмічных хуткасцях i люцыфераўскай блытаніне адносін людзей яго выводзіла з раўнавагі; часам магла ўзвінціць драбяза, але гэта ён не залічваў сабе, ачкоў не набіраў — як, напрыклад, за смешны эпізод з Плечкам.

Не спадабалася, што палкоўнік выпрабоўвае яго цярпенне — чытае нейкую паперу, перагарнуў туды, назад, падкрэсліў нешта алоўкам. Да яго прыходу не мог прачытаць?

Працягнуў паперу.

— Чытайце, капітан!

Барыс яшчэ ў школе здзіўляў i сяброў i настаўнікаў хуткасцю чытання; дайце яму адну мінуту, i ён мог расказаць змест цэлай старонкі. Так жа хутка ён прачытаў i гэтае пісьмо на бланку райкома камсамола роднага горада, граматна адрасаванае: «Начальніку палітаддзела часці №…» Подпісы другога сакратара райкома, якога не ведаў, i членаў бюро — чатырох. Распісвалі хлопцы з чужога голасу, як ганебна афіцэр паводзіў сябе на вяселлі брата — напіваўся да чорцікаў, буяніў, абражаў дзяўчат, пабіў першага сакратара райкома камсамола.

Барыс з палёгкай уздыхнуў — драбяза! Упікнуў сябе за слабасць — што ўсхваляваўся: было з-за чаго! Палажыў пісьмо на стол.

— Прачытаў? — здзівіўся палкоўнік хуткасці.

— А што тут чытаць?

— Праўда?

— Не, няпраўда.

— Няпраўда?! — Жыгунову нават лягчэй зрабілася, ведаў, што гэты афіцэр ніколі не маніў, каб выгарадзіць сябе, калі рабіў праступкі; сяброў выгароджваў.

— Адно хіба праўда. Я выкінуў яго за плот ca свайго двара.

— Каго?

— Сакратара.

— Завошта?

— Мне здалося: лішні ён на вяселлі майго брата.

Палкоўнік абурана ляпнуў далонямі па стале. Падхапіўся, закрочыў па кабінеце, загрымеў па-камандзірску:

— Чорт ведае, што такое! Што ты за чалавек, Пыльчанка! Цябе ж нельга выпускаць за распалажэнне часці.

Барыс таксама падняўся, стаяў на «смірна», пакорлівы, маўклівы, засвоіў, як паводзіць сябе з начальствам, калі яно ў гневе.

— Толькі ў неба. У небе ты — герой. А на зямлі… мая пасада не дазваляе мне сказаць, хто ты на зямлі…

— Чалавек.

— Чалавек-то чалавек. Але які? Які! Ніводная твая паездка ў Кутаісі, у Сухумі не канчалася без скандалу. Залезці ў дзявочы інтэрнат на чацвёрты паверх па трубе! Звесці з пляжа чужую жонку… На вяселле брата паехаў i там чорт ведае што натварыў,— Жыгуноў схапіў ca стала пісьмо, патрос паперай перад Барысавым тварам. — Я ім веру! Ім! Усё бюро піша.

— Дурні! Яны былі там?

— Маўчаць! Мала таго, што вы прызналі? Выкінуць за плот сакратара райкома…

— Камсамола.

Палкоўнік спыніўся ашаломлены.

— Ты яшчэ здзекуешся? — пагразіў пальцам. — Я знаю твае адносіны да камсамола! Зубаскал няшчасны! Во, як яны праявіліся! Хуліганствам, за якое судзіць трэба! Чаму мы цябе вучылі столькі гадоў?

— Лятаць, ваяваць.

Жыгуноў асекся, доўга глядзеў на капітана, у яго вочы, думаў угледзець там здзеклівых чорцікаў, во тады даў бы яшчэ волю эмоцыям. Але на шчасце — на чыё шчасце? — яны там не скакалі; вочы былі сур’ёзныя, бадай, сумныя. I палкоўнік спытаў:

— А я, значыцца, цябе нічаму не навучыў? I бацька? У цябе ж бацька партработнік.

Ад такога сумнага вываду адчуў стомленасць, увогуле ў гэтай праклятай парылцы з трапічнымі ліў нямі ён дрэнна сябе адчуваў — узрост. Вярнуўся за стол, сеў у крэсла, выцер хусцінкай успацелую лысіну, выбіў пальцамі сумны такт. З лагоднай заклапочанасцю спытаў:

— Што мне рабіць з табой?

— Пашліце мяне ў Афганістан.

Палкоўнік ажно здрыгануўся, адкінуўся на спінку крэсла, шырока расплюшчанымі вачамі глядзеў на Барыса. Складаныя пачуцці, думкі вірыліся ў яго сэрцы, у галаве. Есць загад — змяніць полк, які зна ходзіцца там. Сёння раніцою гаварылі на гэтую тэму — камандзір, ён, начальнік палітаддзела, начальна штаба. Неафіцыйна дамовіліся: паўторна нікога з лётчыкаў не пасылаць. Згадзіліся з бацькоўскай разважлівасцю начальніка штаба: «Не будзем прымушаць дзяцей нашых двойчы выпрабоўваць свой лёс». Але ж… просіцца чалавек. Як гэта выйгрышна для палітданясення: герой Афганістана паўторна папрасіўся туды. Во якіх арлоў выхавалі! Аднак ад думкі пра магчымасць гібелі такога хлопца — вайна ёсць вайна, асабліва цяпер, калі ў маджахе даў з’явіліся «стынгеры», — у яго балюча сцісну лася сэрца i вочы ледзьве не набрынялі слязамі.

Але пры ўсёй складанасці пачуццяў хітраваў пал коўнік. Сам з сабою. Ціснула на яго яшчэ адна па таемная прычына, у поўным сэнсе бацькоўская. Але пра гэта ён уласнай жонцы не скажа.

Сын яго лётчык, i яму, бацьку, удавалася тры маць хлопца ў сваёй дывізіі. Пакуль што. Але Ва лерый даводзіць i маці, i жонку да сардэчных пры ступаў пагрозамі, што папросіцца ў Афганістан. Жыгуноў-старэйшы адносіцца да гэтага спакойна, бо ўпэўнены: не папросіцца. Не Пыльчанка, на жаль Мамчын сынок. Аднак у такой сітуацыі — лепш хут чэй скамплектаваць лётны састаў палка «СУ 25», які праз тры дні возьме курс на Кабул.

Прыняў рашэнне — i пранікся такой замілаванас цю да Барыса, што хацелася абняць яго i заплакаць, прытуліўшыся тварам да капітанскага пагона.

«Хлопчык мой! Мы назначым цябе камандзірам эскадрыллі. А дурня таго, упэўнены, ты правільна выкінуў. Я адкажу яму. Я так адкажу, што сорамна яму будзе пёрад унукамі будучымі. На каго пішаш, чарвяк балотны?»

Хаваючы вочы, пакорпаўся ў шуфлядзе стала, доўга шукаў штосьці, a знайшоў чысты аркуш паперы. Працягнуў Барысу: — Пішы рапарт. I сам выйшаў з кабінета.

bottom of page